Home
entries friends calendar user info Previous Previous Next Next
moussorine - Апошні імпэратар

Advertisement

moussorine
[info]moussorine
Add to Memories
Tell a Friend
Апошні імпэратар
Дзесяць год таму у францускім шпіталі Валь дэ Грас памёр апошні імпэратар В'етнама Бао Дай. Ён ніколі не быў самастойным палітыкам, ніколі не меў рэальнае ўлады, не зрабіў амаль аніякага ўплыву на ход падзей у гісторыі сваёй краіны, і толькі вялікі прыхільнік дынастыі Нгуен можа назваць яго хоць колькі значанай гістарычнай постацьцю. Але ён быў АПОШНІМ, і гэта прыдае ўсяму, што мы пра яго ведаем, нейкае трагічнае адценьне. Прыблізна тое жа адценьне, тую жа аўру, якая ахутвае ў вачах жыхара былой Рэчы Паспалітай імя імя Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Той таксама ня быў выдатным каралём, але быў апошнім... З уходам апошняга манарха, нават калі ён ужо шмат гадоў не на прастоле, ухоздзіць нешта большае, чым проста чарговы этап палітычнае гісторыі той ці іншай краіны. Мяняецца не проста форма кіравання дзяржавай, мяняецца ўвесь культурна-палітычны, у нейкім сэнсе генэтычны код нацыі, бо манархія, пры ўсіх яе хібах - адзіная форма кіравання дзяржавай, зьвязанная не толькі зь неабходнасьцю прыняцьця таго ці іншага прагматычна-адміністрацыйнага рашэння, але ў першую чаргу з традыцыйнай культурай народа. Менавіта з гэтае прычыны манархію нельга стварыць штучна, у адрозьненьне ад парлямэнтскай рэспублікі, або ваеннай дыктатуры: апошня не патрабуюць шматвякавой традыцыі.
Comments
aliaks From: [info]aliaks Date: July 30th, 2007 10:02 am (UTC) (Link)
Сапраўды так - нават для Рэчы Паспалітай, дзе манархаў выбіралі...
З Вашага дазволу закроспошчу ў [info]by_monarchist. Дарэчы, а чаму Вы дагэтуль не чалец нашае суполкі? :)
nicolaev From: [info]nicolaev Date: July 30th, 2007 10:47 am (UTC) (Link)
aliaks From: [info]aliaks Date: July 30th, 2007 11:21 am (UTC) (Link)
Дарэчы, дзякуй - праз Ваш камэнт я й знайшоў гэты допіс :)
nicolaev From: [info]nicolaev Date: July 30th, 2007 11:25 am (UTC) (Link)

Reply to your comment...

:))
moussorine From: [info]moussorine Date: July 30th, 2007 11:12 am (UTC) (Link)
Нават ня ведаў пра гэтую суполку. Так што, дзякуй за спасылку.
aliaks From: [info]aliaks Date: July 30th, 2007 11:23 am (UTC) (Link)
Далучайцеся! Будзем рады бачыць сярод нашых сталых аўтараў :)
6 comments or Leave a comment
profile
moussorine
Name: moussorine
calendar
Back January 2010
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
page summary
tags

Advertisement

Customize